Лушашэнку - ў шрэдар!

Арганізаваная таталітарна-тэрарыстычным рэжымам Лукашэнкі цырымонія прымусу беларусаў да праяўлення пакорнасці (якую рэжым чамусьці называе выбарамі), адбудзецца ва ўмовах беспрэцэдэнтнага гвалту, страху і тэрору.

Пяць гадоў таму, у 2020 годзе, пераважная большасць беларусаў і беларусак сказалі цвёрдае «не» фашысцкай дыктатуры Лукашэнка. Але калі ўнутры Беларусі большасць выбарчых участкаў проста "намалявалі" спушчаныя зверху лічбы, то за мяжой прадстаўнікі рэжыму былі вымушаныя лічыцца з экзіт-полам, які правялі беларускія актывісты і актывісткі. Тады больш за 90% беларусаў і беларусак за мяжой прагаласавалі за зыход ненавіснага тырана.

Менавіта таму рэжым на гэты раз забараніў галасаванне за мяжой. Чым мы на гэта адкажам?

Мы адкажам менавіта тым, што так напалохала т.з. "следчы камітэт" незаконнага рэжыму

Кожны  можа спампаваць "бюлетэні" з рознымі іпастасямі ненавіснага ўзурпатара і выбраць, які з іх знішчыць у шрэдаре.

У 1995 годзе Лукашэнка заявіў, што бачыць нацысцкую Германію ў якасці ўзору для прэзідэнцкай рэспублікі ў Беларусі.


Сунь старога гітлераўца ў шрэдар 

У 1996 годзе Лукашэнка пры падтрымцы Расіі арганізаваў дзяржаўны пераварот, распусціў парламент і атрымаў неабмежаваную ўладу.


Сунь старога тырана ў шрэдар 

У 1999 годзе Лукашэнка загадаў выкрасць і забіць сваіх асноўных палітычных апанентаў. Іх целы да гэтага часу не знойдзеныя.


Сунь старога забойцу ў шрэдар 

У 2010 годзе Лукашэнка загадаў арыштаваць усіх кандыдатаў, якія хацелі балатавацца супраць яго на прэзідэнцкіх выбарах, і жорстка падавіць пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў.


Сунь старога тэрарыста ў шрэдар 

У выніку гвалтоўнага падаўлення прадемакратычнага руху было арыштавана і падвергнута катаванням больш за 70 000 беларусаў, больш за паўмільёна былі вымушаны з'ехаць у выгнанне. Паводле дадзеных ААН, узровень і цяжар катаванняў могуць кваліфікавацца як злачынствы супраць чалавецтва.


Сунь старога злачынцу супраць чалавецтва ў шрэдар 

У 2022 годзе Лукашэнка дазволіў расійскім войскам-акупантам пачаць агрэсіўную вайну супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі і выкарыстоўваць беларускую зямлю для лагістычнай падтрымкі гэтай агрэсіі і абстрэлаў украінскай тэрыторыі.


Сунь старога ваеннага злачынцу ў шрэдар 

Акцыя пройдзе ў многіх гарадах па ўсім свеце. Сачы за навінамі ў сацыяльных медыя народных амбасадаў і беларускіх суполак. 

Альбо спампуй файл, набудзь шрэдар і правядзі акцыю ў сваім горадзе сам. 

Жыве Беларусь!